Мужчына - гідролаг з Інстытута метэаралогіі і сельскай гаспадаркі, які знаходзіцца ў Варшаве. На граніцы ён знаходзіўся ў камандзіроўцы: вымяраў хуткасць плыні, глыбіню і шырыню ракі.

Фота парушальніка

Фота парушальніка

Што адбылося?

Вечарам 11 кастрычніка на беларускім беразе Заходняга Буга пагранічны нарад на катэры затрымаў грамадзяніна Польшчы. Як высветлілася, мужчына - гідролаг з Інстытута метэаралогіі і сельскай гаспадаркі, які знаходзіцца ў Варшаве. На граніцы ён знаходзіўся ў камандзіроўцы: вымяраў хуткасць плыні, глыбіню і шырыню ракі. Менавіта з мэтай ажыццяўлення замераў спецыяліст і пераправіўся на беларускі бераг у надзіманай лодцы. Падчас замацавання вымяральнага троса да яго і падплыў пагранічны нарад - для праверкі адпаведных дакументаў. Іх у замежніка не аказалася, таму ён быў затрыманы для далейшага разбіральніцтва.

У цяперашні час мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы) і 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Грамадзяніну Польшчы прыйдзецца выплаціць штраф.

http://gpk.gov.by/by/news/29768/

Ваша реакция?